Лукашэнка палегчыў пераход ІП ва унітарныя прадпрыемствы
Прэзідэнт Беларусі 15 кастрычніка падпісаў указы, якія спрашчаюць умовы стварэння індывідуальнымі прадпрымальнікамі (ІП) прыватных унітарных прадпрыемстваў (ПУП). Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, ІП зможа пры фармаванні статутнага фонду ПУП, што ім ствараецца, уносіць у якасці неграшовага ўкладу тавары, што былі ўвезены да даты дзяржаўнай рэгістрацыі унітарнага прадпрыемства, без іх мытнага афармлення і платы мытных плацяжоў.
За прадпрыемствам, што ствараецца, замацоўваецца на праве гаспадарчага вядзення маёмасць, якая не будзе з'яўляцца бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогай. У прыватнасці, тыя тавары (прадукцыя, абсталяванне), што застануцца ў наяўнасці ІП да моманту стварэння унітарнага прадпрыемства.
Індывідуальнаму прадпрымальніку даецца магчымасць дзяржаўнай рэгістрацыі унітарнага прадпрыемства пры наяўнасці ў яго растэрмінаванай запазычанасці па плацяжах у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
Ён таксама вызваляецца ад аплаты дзяржаўнай пошліны за натарыяльныя дзеянні, звязаныя са стварэннем ПУП. Апрача таго, для ІП, а таксама для арганізацый, што займаюцца рознічным гандлем і (або) аказаннем паслуг грамадскага харчавання, з колькасцю работнікаў не больш за 5 чалавек, спрашчаецца сістэма падаткаабкладання.
У якасці падатковай базы ім вызначаецца не валавая выручка, а валавы даход, што дазволіць знізіць падатковую нагрузку.