Лукашэнка памяняў дзень нараджэння, каб змяніць карму (фота+відэа)
Вядомы ўкраінскі астролаг Ігар Каламіец лічыць, што з-за змены даты нараджэння неўзабаве адбудуцца вельмі радыкальныя падзеі як у свіце самога Лукашэнкі, у яго атачэнні, гэтак і ў краіне ў цэлым. Аляксандр Лукашэнка памаладзеў на адзін дзень. Калі раней лічылася, што прэзідэнт нарадзіўся 30 жніўня, то сёлета кіраўніка краіны і яго сына Мікалая тэлеканал АНТ павіншаваў менавіта 31 жніўня.
Вядомы ўкраінскі астролаг Ігар Каламіец кажа, што з даўніх часоў людзі адмыслова змянялі дзень народзінаў, каб паўплываць на свой лёс:
"Дата, час і месца нараджэння чалавека грае і ў класічнай астралогіі, і ў эзатэрыцы вельмі вялікую ролю. З іх дапамогай можна вызначыць характарыстыку, лёс, асобу, псіхалагічны тып і г.д. Вядома, што масонскі ордэн стварыў тэхніку, згодна з якой можна хутка змяніць карматыку, замяніўшы дату нараджэння.
Практычна ўсе значныя кіраўнікі нават сёння ці належаць да той ці іншай масонскай ложы, ці папросту карыстаюцца іх паслугамі. Таму я лічу, што крок Лукашэнкі зроблены пасля парады аднаго з масонскіх кланаў. З вашай краіны ці з іншай — не прынцыпова. Я думаю, што гэта падказка аднаго з кланаў для таго, каб хутка змяніць карму гэтага чалавека. А магчыма, і тактыку дзяржавы".
Якія наступствы для краіны можа мець змена Дня нараджэння прэзідэнта, няхай і ўсяго на адзін дзень? Працягвае Ігар Каламіец:
"Думаю, што зараз адбудуцца вельмі радыкальныя падзеі, як у свіце самога Лукашэнкі, у яго атачэнні, так і ў краіне ў цэлым".
Упершыню прэзідэнт агучыў новую дату свайго нараджэння ў чэрвені 2009 года ў інтэрв'ю рэдактару расійскай газеты "Завтра" Аляксандру Праханаву. Праз 4 месяцы з'явілася і першае афіцыйнае сведчанне: тое, што Аляксандр Лукашэнка нарадзіўся менавіта 31 жніўня, занатавала ў перапісным аркушы перапісчыца Ірэна Саўко.
Аднак тады перамена дат прайшла незаўважанай. Не адрэагавалі на яе ні інфармагенцтва БелТА, ні газета "СБ — Беларусь Сегодня". Яны і цяпер захоўваюць звесткі пра тое, што прэзідэнт нарадзіўся 30 жніўня.
Дата нараджэння змянілася хіба што на афіцыйным сайце прэзідэнта:
Не дайшла інфармацыя пра новую дату нараджэння прэзідэнта і да школьнага музея Аляксандра Лукашэнкі ў вёсцы Александрыя. Музейны стэнд захоўвае старую дату — 30 жніўня.
"30 жніўня 1954 года. Я дакладна ведаю і дакладна кажу вам", — упэўніла Еўрарадыё намесніца дырэктара школы.
Яшчэ адзін стэнд з датай нараджэння Лукашэнкі знаходзіўся ў Краязнаўчым музеі ў Оршы. Але зараз экспазіцыя, часткай якой быў стэнд... закрытая на рэканструкцыю!
"Я б на гэты стэнд паглядзела, і сказала б вам, якая там дата. Але цяпер гэтая экспазіцыя знаходзіцца на рэканструкцыі, — распавяла супрацоўніца музея. — У нас цяпер працуе толькі адна маленькая выстава па археалогіі".
Тым часам прадстаўнікі ўладаў разыходзяцца ў тлумачэннях таго, чаму змяніўся дзень нараджэння Аляксандра Лукашэнкі. У прэс-службе прэзідэнта інтэрнэт-газеце "Салідарнасць" паведамілі, што "дата нараджэння прэзідэнта не змянялася" і ўвогуле "гэта заўжды было 31 жніўня".
Агенцтва БелаПАН са спасылкай на крыніцу ў Адміністрацыі прэзідэнта піша, што беларускі лідар нарадзіўся 31 жніўня, але "нованароджанага запісалі на 30 жніўня, па даце паступлення парадзіхі ў радзільню", бо "у 50-я гады ў радзільнях на вёсцы, натуральна, ніхто з секундамерам не стаяў, і дакладны час нараджэння дзіцяці занатаваны не быў.
Паколькі прэзідэнт прахалодна ставіцца да гэтага свята, ён не надаваў яму значэння да моманту нараджэння малодшага сына Мікалая, які з'явіўся на свет 31 жніўня. А пасля нараджэння Мікалая прэзідэнт пачаў цікавіцца ў маці падрабязнасцямі свайго з'яўлення на свет і высветліў, што фактычна адзначаць дзень нараджэння трэба 31 жніўня".