Лукашэнка параіўся з Аліевым і Назарбаевым наконт "Газпраму"

22 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка правёў тэлефонныя гутаркі з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. Як паведамляе БелаПАН, нагодай стала спрэчка Беларусі і Расіі наконт паставак і транзіту расійскага газу. З Аліевым Лукашэнка дамовіўся пра "далейшую падтрымку кантактаў". Таксама кіраўнікі дзвюх краін абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў кантэксце нядаўняга візіту беларускага лідэра ў Азербайджан.

Кіраўнік Казахстана пацікавіўся ў Лукашэнкі сітуацыяй у Беларусі ў кантэксце спрэчкі з "Газпрамам". Кіраўнік нашай краіны звярнуў увагу Назарбаева на запазычанасць "Газпрама" перад Беларуссю, сума якой нашмат перавышае беларускую частку запазычанасці.

Назарбаеў запрасіў Лукашэнку наведаць Казахстан 4-5 ліпеня для ўдзелу ў мерапрыемствах з нагоды свайго юбілею.

З чыёй ініцыятывы адбыліся размовы паміж кіраўнікамі краін, прэс-служба Лукашэнкі не паведамляе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі