Лукашэнка перакананы, што Беларусь і ЕС "выбудуюць канструктыўныя адносіны"
Аляксандр Лукашэнка перакананы, што Беларусь і Еўрасаюз "выбудуюць канструктыўныя адносіны". Аб гэтым ён заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў падчас рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць. "Ніколькі не сумняюся, што мы знойдзем з еўрапейцамі патрэбны алгарытм дзеянняў", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.
Таксама кіраўнік дзяржавы прапанаваў апазіцыі больш заяўляць пра сябе, чым крытыкаваць яго дзеянні. Адначасова Аляксандр Лукашэнка выказаў сумненні, што хтосьці з апазіцыянераў патрапіць на Усебеларускі народны сход.