Лукашэнка пра выказванні Мядзведзева: "Балбатня і не больш"

3 ліпеня Алякcандр Лукашэнка пракаментаваў выказванні прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева пра лісты, якія беларускі кіраўнік накіраваў на гэтым тыдні ў расійскую газету "Правда" і буйным бізнэсоўцам гэтай краіны.
"Балбатня - і не больш. Калі нам будзе адкрыты доступ у расійскую інфармацыйную прастору, як ім у беларускую, тады лістоў не будзе. Вы бачылі ў апошні час жудасную хлусню ў дачыненні таго, што адбывалася з пазыкамі і г.д. Ён жа нідзе не сказаў, што "Газпрам" павінен нам болей. Яны груба фальсіфікуюць, фальшыва, непрафесійна рэжуць усе выступы і робяць з нас ідыётаў. І яны што, хацелі, каб я маўчаў?" - прыводзіць словы Лукашэнкі тэлеканал ОНТ.

Як паведамлялася раней, Мядзведзеў параіў беларускаму калегу падтрымаць Мытны саюз, а не займацца спамам.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі