Лукашэнка прадаў аўстрыйцам завод “Мотавела”

Дзяржава прадае амаль 93%-ы пакет акцый завода “Мотавела” аўстрыйскай фірме “АТЕС Holding GmbH” амаль за 24 мільёны долараў. Пакупнік павінен прадаставіць гарантыю інвестыцый у гэтае прадпрыемства ў памеры 20 мільёнаў долараў.

Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 ліпеня 2007 года. Згодна з дакументам, урад Беларусі павінен ужо да 1 верасня падпісаць дамову аб продажы.

Дамова будзе падпісана на ўмовах захавання спецыялізацыі завода і яго гандлёвай маркі. Акрамя таго, пакупнік бярэ на сябе запазычанасць “Мотавела” перад дзяржавай ў памеры 18,3 мільярдаў рублёў.

Плануецца, што атрыманыя ад продажу прадпрыемства сродкі будуць накіраваныя ў бюджэтны Фонд нацыянальнага развіцця. Невялікую частку грошай атрымае і бюджэт Мінска.

АФН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі