Лукашэнка прапанаваў будаваць АЭС японцам

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў японскай кампаніі Mitsubishi Heavy Industries паўдзельнічаць у будаўніцтве беларускай АЭС ды іншых праектах у энэргетычнай сферы, паведамляе ИТАР-ТАСС. На сустрэчы з прадстаўнікамі гэтай кампаніі беларускі лідэр прызнаў, што цяпер адбываецца накручванне коштаў, таму з эканамічнага і палітычнага пункту гледжання залежнасць ад адной крыніцы ўяўляе сабой пагрозу. Лукашэнка таксама прызнаў, што Беларусь мае нездавальняючую структуру таліўна-энэргетычнага балансу — доля прыроднага газу ў працэсе прадукавання электраэнэргіі складае 95%. Кіраўнік краіны заявіў, што Беларусь гатовая патраціць велічэзныя сродкі на забеспячэнне энэргетычнай бяспекі, а досвед Японіі быў бы дарэчы.