Лукашэнка правярае, ці можна спадзявацца на спецназ пасля выбараў
Такое меркаванне ў гутарцы з Еўрарадыё выказаў палкоўнік запасу Ўладзімір Барадач, былы камандзір Мар'інагорскай брыгады спецназу. Нагадаем, што 15 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка адправіўся ў спецпадраздзяленне "А" беларускага КДБ. На думку эксперта, кіраўнік краіны правярае спецпадраздзяленні на лаяльнасць. І ў першую чаргу на тое, ці не прымуць сілавікі ў магчымым паслявыбарчым канфлікце бок Расіі. Сённяшняй паездкай, кажа Барадач, праверка сілавікоў не абмяжуецца.
Барадач: "Ён, натуральна, будзе спярша наведваць спецпадраздзяленні, якія будуць удзельнічаць у разгонах пасля выбараў. Гэта ж ужо правераныя людзі! У далейшым будзе наведванне элітных частак і падраздзяленняў нашых — брыгад спецназу некалькіх, паветрана-дэсантнай брыгады ў Віцебску, бліжэй да расіянаў. І, фактычна, ён пастараецца даказаць, што сіла на яго баку".
На думку Барадача, супрацьстаянне на выбарах будзе ісці паміж Лукашэнкам і прарасійскім кандыдатам. І беларускі кіраўнік, маючы перад вачыма прыклад Бакіева, вымушаны думаць пра тое, як будзе адстойваць сваю ўладу.
Фота: БЕЛТА