Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Мінабароны, МУС і КДК

Акрамя таго, у Міністэрстве ўнутраных спраў Аляксандр Лукашэнка прызначыў намесніка міністра па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні. Ім стаў палкоўнік міліцыі Аляксандр Кобрусеў.



А вось у Камітэце дзяржкантролю ў запас адпраўлены палкоўнік фінансавай міліцыі Рыгор Верамко. Ён займаў пасаду намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю — дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Як паведамляе interfax.by, Верамко адпраўлены ў запас па ўзросце.



Таксама дадатковае прызначэнне атрымаў амбасадар Беларусі ў Францыі і пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЭСКА Павел Латушка. Цяпер ён па сумяшчальніцтве прызначаны амбасадарам Беларусі ў Каралеўстве Іспанія і Партугальскай Рэспубліцы.



Фота — chr.aif.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі