Лукашэнка прыняў новыя правілы мытнага кантролю
Сёння беларускі прэзідэнт падпісаў указ "Аб ільготным перамяшчэнні цераз мытную мяжу тавараў для ўласнага карыстання". Указ устанаўлівае парадак падаткаабкладання тавараў для ўласнага карыстання ў залежнасці ад спосабу іх перамяшчэння цераз мытную мяжу.
У прыватнасці, вызначаны тавары для ўласнага карыстання, якія не абкладаюцца мытнымі плацяжамі, тавары, якія вызваляюцца ад абкладання мытнымі пошлінамі.
У залежнасці ад вартасных, колькасных норм перамяшчэння тавараў праз мытную мяжу ўстаноўленыя адзіныя стаўкі мытных пошлін і падаткаў у дачыненні да асобных катэгорый тавараў.
Указам таксама ўводзяцца абмежаванні па ўвозе аўтамабіляў для асобаў, якія не з'яўляюцца ўласнікамі транспартнага сродку і не рэгіструюць дадзены від прадпрымальніцкай дзейнасці.
Пры ўвозе імі аўтамабіляў два і больш разоў на працягу каляндарнага года гэта будзе разглядацца як прадпрымальніцкая дзейнасць. Парушэнне гэтых норм пацягне адміністрацыйную адказнасць.
Што датычыцца былых ва ўжыванні аўтамабіляў, якія ўвозяцца для асабістага карыстання, то тут захоўваюцца старыя памеры пошлін і падаткаў.
БелаПАН
Фота — www.golas.by