Лукашэнка: развіццё беларуска-французскіх стасункаў будзе ўзаемавыгадным

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што развіццё беларуска-французскіх стасункаў у інтарэсах абедзвюх краін. Гэтую ўпэўненасць беларускі лідэр выразіў у лісце да прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі ў сувязі з нацыянальным святам – Днём узяцця Бастыліі, паведамляе прэс-служба беларускага прэзідэнта.

Нагадаем, 4 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску амбасадар Францыі ў Беларусі Мірэй Мюсо паведаміла, што ў сувязі з абраннем новага прэзідэнта Францыі адбыўся абмен лістамі паміж Лукашэнкам і Сарказі. Беларускі лідэр павіншаваў Сарказі з абраннем на вышэйшую дзяржаўную пасаду.


Сарказі, у сваю чаргу, накіраваў ліст з падзякай, у якім выказаў спадзяванне на развіццё двухбаковых стасункаў на аснове прынцыпаў, прапанаваных у праграме Еўрапейскай палітыкі добрасуседства.

"БелаПАН"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі