Лукашэнка: Рэформа беларускай арміі завершаная
Рэформа беларускай арміі завершаная, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 2 кастрычніка ў Мінску падчас сустрэчы з расійскімі журналістамі. Праўда, па словах прэзідэнта, пакуль што не вырашанае пытанне аб скарачэнні ўзброеных сілаў са 150 да 50 – 60 тысяч чалавек, паколькі "гэта за год не зробіш". Скарачаючы армію, сп. Лукашэнка спадзяецца адначасова падвышаць яе баяздольнасць за кошт новага ўзбраення. У Беларусі вядзецца актыўная мадэрнізацыя зброі, у тым ліку — танкаў і самалётаў. Так, удасканаленыя танкі, сказаў Лукашэнка, сталі "трапна страляць" і атрымалі абарону ў выглядзе "самай сучаснай брані", а знішчальнікі могуць не толькі весці паветраны бой, але і наносіць удары па наземных аб'ектах.
Праўда, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што паспяховасць баявых дзеянняў сёння залежыць найперш не ад танкаў і самалётаў, а ад наяўных тэхналогій сувязі, сістэмы кіравання і падрыхтоўкі людзей.
Паводле "БелаПАН"