Лукашэнка сабраўся ў Інданэзію і Малайзію

Аляксандр Лукашэнка плануе наведаць Інданэзію і Малайзію. Пра гэта 17 чэрвеня паведаміў прэс-сакратарачы МЗС Беларусі Андрэй Савіных. Перад візітам кіраўніка Беларусі у гэтыя краіны з 19 па 29 чэрвеня прыбудзе беларуская дэлегацыя. Савіных: "У рамках візіту будуць арганізаваныя перамовы і сустрэчы з прадстаўнікамі профільных міністэрстваў і ведамстваў, для мясцовых дзелавых кругоў гэтых краін будуць арганізаваны кантактна-кааперацыйныя біржы і прэзентацыі гандлёвых і інвестыцыйных магчымасцяў Рэспублікі Беларусь. Праграма візіту ў Інданэзію і Малайзію таксама прадугледжвае шэраг афіцыйных сустрэч, накіраваных на узгадненне арганізацыйных пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай візіту ў гэтыя краіны прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі".

Беларускі бок лічыць, што Інданэзія і Малайзія хуткім часам змогуць стаць рынкамі збыту для беларускай прадукцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі