Лукашэнка сустрэўся ў Стамбуле з патрыярхам Варфаламеем
Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіцца ў Турцыі з рабочым візітам, сустрэўся ў Стамбуле з Канстацінопальскім патрыярхам Варфаламеем. Сустрэчу благаславіў патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, паведамляе БелаПАН. Бакі абмеркавалі ўзаемаадносіны царквы і грамадства. Лукашэнка падрабязна праінфармаваў пра тое, як у Беларусі складваюцца ўзаемадачыненні ўлады з праваслаўнай царквой. Як паведамляе яго прэс-служба, кіраўнік краіны распавёў пра міжканфесійнай сітуацыі ў Беларусі, а таксама пра ўнікальнасць і прыгажосць беларускай прыроды. Лукашэнка запрасіў патрыярха Варфаламея наведаць Беларусь.
Канстанцінопальская праваслаўная царква ёсць адной з 15 існуючых у свеце незалежных праваслаўных цэркваў. Патрыярх Варфаламей у 2008 годзе быў уключаны часопісам “Тайм” у спіс найбольш уплывовых людзей свету. Ён шырока вядомы сваёй дзейнасцю па абароне навакольнага асяроддзя.