Лукашэнка: Сусветнай супольнасці навязваецца дыктат адной дзяржавы

Пад добрапрыстойнымі лозунгамі глабалізацыі, барацьбы з тэрарызмам, абароны правоў чалавека і дэмакратызацыі сусветнай супольнасці навязваецца дыктат адной дзяржавы, адбываецца жорсткі перадзел свету. Пра гэта заявіў 23 лютага на прыёме з нагоды Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Аляксандр Лукашэнка.Паводле яго слоў, складзены спіс дзяржаў з гэтак званымі "недэмакратычнымі рэжымамі", прыдумана паняцце "вось зла".

"Да чаго гэта прыводзіць — мы бачылі і бачым на прыкладах Ірака, Югаславіі, шэрагу краін Афрыкі", — зазначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі