Лукашэнка сёння зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў

Кіраўнік дзяржавы сёння зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў. У першую чаргу яны датычыліся кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, раённай і гарадской вертыкалі, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Вадзім Богуш прызначаны намеснікам старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Завяршылася фарміраванне кіруючага складу Міністэрства лясной гаспадаркі. Фёдар Лісіца стаў першым намеснікам Міністра, таксама партфелі намеснікаў атрымалі Казімір Кажушко і Аляксандр Корбут. Новы намеснік з'явіўся ў Міністра аховы здароўя - на гэтую пасаду прызначаны Сяргей Мартынаў. Пасаду галоўнага дзяржаўнага ўрача рэспублікі заняў Алег Арнаутаў. Віктар Якжык заняў месца намесніка Міністра адукацыі. Намміністра сувязі і інфарматызацыі прызначаны Сяргей Несцяровіч. Анатоль Сільчанка стаў намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта на навуцы і тэхналогіях.

Таксама кіраўнік дзяржавы ўзгадніў кандыдатуры шэрагу кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў, дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь, некалькіх дзяржаўных арганізацый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі