Лукашэнка: У ізаляцыі мы не застанемся, у нас дастаткова сяброў

Шантажаваць Беларусь і душыць яе санкцыямі бесперспектыўна, заявіў Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе ў Палацы Рэспублікі, прысвечаным Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь.  У сваім выступе Лукашэнка выказаў меркаванне, што пераадоленне цяжкасцяў толькі гуртуе людзей, "яшчэ больш аб'ядноўвае нацыю". Таму кіраўніка дзяржавы не палохае ізаляцыя краіны, бо, паводле яго словаў, у Беларусі "дастаткова саюзнікаў і сяброў па ўсім свеце".

Таксама Аляксандр Лукашэнка выказаў сваё абурэнне тым, што "за абарону заходняга свету" ад нелегальнай міграцыі, гандлю людзьмі, перавозу зброі, наркотыкаў і радыёактыўных матэрыялаў, у адказ Беларусь атрымлівае "непрыхаваны эканамічны і палітычны ціск".

БелаПАН


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі