Лукашэнка ў сераду паляціць у Кітай

Лукашэнка ў сераду паляціць у Кітай

Аляксандр Лукашэнка 28-30 верасня наведае з дзяржаўным візітам Кітайскую Народную Рэспубліку. Як паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны, у праграме візіту — перамовы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, па выніках якіх будзе падпісана каля 30 міжнародных дакументаў аб супрацоўніцве ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах.

Апроч таго, Лукашэнка правядзе ў Пекіне сустрэчы ў прэм’ерам Дзяржаўнага савета КНР Лі Кэцянам і шэрагам іншых высокіх чыноўнікаў Кітая.

Кіраўнік Беларусі наведае таксама Пекінскі ўніверсітэт і сустрэнецца з кіраўніцтвам гэтай ВНУ і студэнтамі. Падчас сустрэчы Лукашэнка адкажа на іх пытанні.

Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Кітаем усталяваныя 25 гадоў таму. У траўні 2015 года ў Мінск прыязджаў кіраўнік гэтай краіны Сі Цзіньпін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі