"Лукашэнка віхляе паміж Пуціным і Пуціным" — Латушка
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка / Карыкатура dw.com
Адзін з лідараў беларускіх дэмсіл Павел Латушка ў інтэрв'ю DW выказаўся пра сітуацыю, у якой цяпер знаходзіцца рэжым у РБ.
"Пасыл пра тое, што нібыта Лукашэнка віхляе паміж Усходам і Захадам, не зусім дакладны, — кажа палітык. — Лукашэнка сапраўды віхляе, але ён віхляе паміж Пуціным і Пуціным. Ён хоча выгандляваць як мага больш эканамічных прэферэнцый ад Пуціна за рэалізацыю стратэгічных мэтаў і задач, якія ставіць перад ім той жа Пуцін".
Павел Латушка — экс-міністр культуры РБ, намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.