Лукашэнка вяртаецца з Кітая

Завяршыўся працоўны візіт кіраўніка Беларусі ў Кітайскую Народную Рэспубліку. Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Мінск, інфармуе БЕЛТА. Напярэдадні беларускі кіраўнік пабываў на Сусветнай выставе "ЭКСПА-2010" у Шанхаі, наведаў нацыянальныя павільёны Беларусі і Кітая. Там жа прайшла цырымонія сімвалічнага адкрыцця Беларуска-кітайскага тэхнапарка ў горадзе Чанчунь.

Сёння адбылася сустрэча Лукашэнкі са Старшынём КНР Ху Цзіньтао.

Акрамя таго, 11 кастрычніка Беларусь і Кітай падпісалі пакет з 13 дакументаў па рэалізацыі сумесных праектаў на агульную суму $3,5 млрд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі