Лукашэнка выступае за пашырэнне ў Беларусі транспанталогіі

Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным пашырыць у Беларусі такі медычны кірунак, як транспанталогія. Ён выступае таксама за стварэнне ў краіне новых цэнтраў па перасадцы органаў і тканак. Пра гэта кіраўнік краіны заявіў сёння ў Мінску ў часе наведвання Рэспубліканскага цэнтру трансплантацыі, паведамляе БелаПАН. Цэнтр існуе ў Мінску ад 2005 года. Ён працуе на базе 9-ай клінічнай лякарні. У 2005 годзе ў Цэнтры зрабілі 8 аперацыяў па перасадцы ныркі, у 2006 годзе — 20, а ў 2009 — ужо 100. У 2008 годзе тут упершыню выканалі перасадку пячонкі, летась тут упершыню зрабілі трансплантацыю сэрца. Сёлета агулам у Цэнтры выканалі 121 аперацыю такога кшталту.
Паводле колькасці трансплантацыяў на мільён чалавек насельніцтва Беларусь першая сярод краінаў СНД. Аднак яна пакуль адстае ад вядучых еўрапейскіх краінаў, такіх як Нямеччына і Іспанія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі