Лукашэнка: з Майданам трэба было дамаўляцца

Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю праграме “Сёння. Выніковая праграма” расійскага тэлеканалу НТВ. Праграма выйдзе ўвечары 13 красавіка.



Беларускі лідар скептычна паставіўся да тлумачэння Януковіча, што такім чынам той хацеў перадухіліць кровапраліцце. “Ну не пралівай. Але праліў жа — сто з лішкам чалавек загінулі, а потым у лякарнях колькі памерла. Вось такі чысценькі і пухнаценькі, ён не хацеў праліваць крыві… А колькі пасля гэтага гінула людзей і гіне цяпер, марадзёрства, колькі спалена дамоў, колькі сем’яў і дзяцей пацярпела і дагэтуль церпіць? Ён пра гэта падумаў?” — цытуе Лукашэнку агенцтва БЕЛТА.



Ён упэўнены, што з “майданаўцамі” можна і трэба было дамаўляцца і, выкарыстоўваючы арсенал сродкаў і метадаў, якія былі, выходзіць з крызісу ў канстытуцыйным рэчышчы. Апроч таго Лукашэнка адзначыў, што ўлада ва Украіне была заражаная карупцыяй, што ў тым ліку прывяло да развалу эканомікі і стварыла сацыяльнае напружанне: “Гэта ж кашмар — паўсюль ва ўладзе сядзелі людзі, наглядчыкі, якія ад падачак частку адшпільвалі, і ўсё гэта паступала наверх. Сям’я пачала смачныя кавалкі падбіраць пад сябе”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі