Лукашэнка з трыма сынамі прывёз падарункі ў дзіцячы дом у Мінску
Аляксандр Лукашэнка разам з сынамі Віктарам, Дзмітрыем і Мікалаем сёння наведаў Дзіцячы дом змяшанага тыпу № 7 у Мінску. Як паведамляе БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы падараваў установе тэлевізар з вадкакрысталічным экранам і камп'ютэрны клас, а дзецям — навагоднія падарункі. У сваю чаргу дзеці падаравалі Лукашэнку карціну, зробленую сваімі рукамі, з выявай тыгра — сімвала надыходзячага года.