Лукашэнка загаварыў на беларускай мове
Сёння ў Беларусі адзначаюць Дзень пісьменства. Урачыстасці з гэтай нагоды праходзяць у Хойніках Гомельскай вобласці. Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх са святам, прычым па-беларуску, паведамляе “Камсамолка”. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што Дзень беларускага пісьменства — традыцыйнае свята, якое акцэнтуе ўвагу на неабходнасці захавання i развіцця багатай культурнай спадчыны i духоўных здабыткаў нашага народа. Са словаў Лукашэнкі, у Беларусь клопат пра культуру, духоўнасць мае па-сапраўднаму дзяржаўны характар. Актыўна падтрымліваецца развіццё нацыянальнага кнігавыдання i друку, ствараюцца ўсе ўмовы для праяўлення i pocквіту сапраўдных талентаў.