Лукашэнка заклікае жорстка караць п’яных кіроўцаў

Аляксандр Лукашэнка лічыць мэтазгодным перагледзіць нормы правілаў дарожнага руху, якія тычыцца п’яных кіроўцаў, паведамляе БЕЛТА. Беларускі лідэр пэўны, што за п’янку трэба караць найсур’ёзнейшым чынам, бо гэта галоўная прычына ўсіх няшчасцяў на дарозе. Такія заявы ён зрабіў сёння ў часе нарады па ўнясенні паправак у Правілы дарожнага руху. Лукашэнка даручыў Міністэрству ўнутраных справаў дэталёва разгледзець усе нормы, звязаныя з дапушчальным узроўнем алкаголю ў крыві.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі