Лукашэнка застаецца прэзідэнтам Алімпійскага камітэта

Аляксандр Лукашэнка па-ранейшаму застаецца прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік прэс-службы НАК Пётр Рабухін. Пётр Рабухін: “Паўнамоцтвы ўсіх кіраўнікоў алімпійскага руху захоўваюцца ад аднаго алімпійскага схода да другога”.

Калі будзе чарговы алімпійскі сход прэс-сакратар НАК не паведаміў.

Нагадаем, напрыканцы снежня ў СМІ з’явілася інфармацыя пра тое, што тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта скончыўся. Але нагадваць пра гэта Аляксандру Лукашэнку нібыта ніхто не наважваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі