Лукашэнка збіраецца на Алімпіяду ў Пекін

Аляксандр Лукашэнка выказаў жаданне паехаць у Пекін на Алімпійскія гульні. На дадзены момант Нацыянальны Алімпійскі камітэт рыхтуе візіт прэзідэнта Беларусі ў Кітай. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў першы віцэ-прэзідэнт НАК Генадзь Аляксеенка.

“Мы рыхтуем такую паездку, але гэта будзе залежаць ад яго графіка, магчымасці, сітуацыі і гэтак далей. Але ўсё неабходнае для паездкі прэзідэнта Нацыянальнага Алімпійскага камітэта мы маем на ўвазе і рыхтуем. Такое жаданне ў прэзідэнта ёсць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі