Лукашэнка знайшоў падтрымку ў Зюганава

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў старшыні ЦК Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі Генадзю Зюганаву за канструктыўную пазіцыю ў пытанні беларуска-расійскіх адносін. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з расійскім камуністам у Мінску, перадае БЕЛТА. Па словах Лукашэнкі, Зюганаў адзіны чалавек у Расіі, які адклікнуўся на падзеі апошняга часу і прапанаваў тэрмінова абмеркаваць праблемы.

У сваю чаргу, Зюганаў перадаў беларускаму лідару прывітанне "ад усіх левых і народна-патрыятычных сіл". Кіраўнік КПРФ назваў "годным асаблівай увагі" практыку правядзення ў краіне ўсебеларускіх народных сходаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі