Лукашэнка: Знешняга ўмяшальніцтва ў беларускія выбары не будзе
Ніякага знешняга ўмяшальніцтва ў сітуацыю ў Беларусі падчас прэзідэнцкіх выбараў не будзе. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Ліды, дзе праходзіў фестываль-кірмаш "Дажынкі-2010".
Спыняючыся на эканамічных пытаннях, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ніякай крытычнай сітуацыі ў эканоміцы Беларусі сёння няма. Лукашэнка таксама заявіў, што няма намеру правесці дэвальвацыю беларускага рубля. Ён мяркуе, што заявы пра магчымую дэвальвацыю робяцца з мэтай дэстабілізацыі сітуацыі і з'яўлення панікі ў насельніцтва, паведамляе БЕЛТА.