Лукашэнка зняў Сухарэнку з пасады старшыні КДБ
Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі генерал-лейтэнанта Сцяпана Сухарэнку. Ягонае крэсла заняў генерал-маёр Юрый Жадобін (на здымку ў цэнтры), які амаль чатыры гады
працаваў начальнікам Службы бяспекі прэзідэнта. Ён стаў другім
танкістам, пасля Юрыя Сівакова (былога міністра ўнутраных спраў), які
займае міністэрскую пасаду. Юрый Жадобін скончыў Казанскую вышэйшую танкавую вучэльню і камандны факультэт маскоўскай ваеннай акадэміі бронетанкавых войскаў. З 1990 года ён служыў у сістэме грамадзянскай абароны Беларусі, пасля ачольваў унутраныя войскі.
Чуткі пра тое, што ён зойме крэсла старшыні КДБ, з’явіліся ў чэрвені. Пазіцыі Сухарэнкі, нібыта, былі моцна аслабленыя арыштамі высокапастаўленых афіцэраў КДБ, якіх абвінавацілі ў карупцыі.
Адной з задачаў Юрыя Жадобіна на новым участку працы з’яўляецца “кадравае ўмацаванне КДБ”. Адкуль будуць прыцягвацца “кадры”, пакуль невядома.
Службу бяспекі прэзідэнта ачоліў падпалкоўнік Андрэй Уцюрын, які дагэтуль займаў пасаду “начальніка ўпраўлення асабістай аховы гэтай структуры”.
Таксама сваёй пасады пазбавіўся першы намеснік Сухарэнкі генерал-маёр Васіль Дземянцей. Ён, як і ўжо былы шэф, будуць пераведзеныя “на іншую працу”.
На здымку: Юрый Жадобін (у цэнтры) падчас паседжання Палаты прадстаўнікоў, лістапад 2002 г. Справа - міністр абароны Леанід Мальцаў. - Photo.ByMedia.net