Лукашэнку чакаюць у Іране ў кастрычніку

Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Іран запланаваны на кастрычнік. Пра гэта паведаміў пасол Ірана ў Беларусі Сэед Абдола Хасэйні сёння ў часе прэс-канферэнцыі ў Мінску. З яго слоў, беларускі лідэр хацеў, каб яго вандроўка ў Іран супала з адкрыццем праекту "Джафеір". Гэты праект звязаны з адкрыццём прамысловай здабычы нафты, паведамляе БелаПАН. На пытанне, ці магчымыя пастаўкі іранскай нафты ў Беларусь, дыпламат адказаў так: "Любую дапамогу, якую папросіць Беларусь, мы гатовы аказаць". Камэнтаваць праблемы ў беларуска-расейскіх дачыненнях, звязаныя з пастаўкай нафты, спадар Хасэйні адмовіўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі