Лукашэнку трывожаць негатыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы

Паказчыкі працы шэрагу галінаў эканомікі Беларусі пагоршыліся.
Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за першы квартал 2007 года. Паводле яго словаў, за гэты перыяд 8 з 19 прагнозных параметраў не былі выкананыя.

Гэтыя негатыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы, якія з’явіліся сёлета, і сталі нагодай для нарады. Самая трывожная з іх - зніжэнне эфектыўнасці гаспадарання і тэмпа росту аб’ёма вытворчасці. Аднак у цэлым эканоміка Беларусі развівалася ўстойліва, падкрэсліў Лукашэнка.

www.belapan.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі