"Лукойл" мае намер рэалізаваць у Беларусі новыя праекты

28 сакавіка новыя сумесныя планы абмеркавалі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт расійскай нафтавай кампаніі “Лукойл” Вагіт Алекпераў.

“Лукойл” – прыватная кампанія, якая здабывае да 19% расійскай здабычы нафты і 18% яе перапрацоўкі. Кампанія распрацоўвае радовішчы ў Заходняй Сібіры, а таксама Казахстане. Азербайджане, Узбекістане, Егопце, Саудаўскай Аравіі, Іране, Калумбіі і Венесуэле. Алекпераў заявіў, што лічыць Беларусь прывабным рынкам, дзе створаныя асновы для ўкладання капіталу. Ён паінфармаваў Лукашэнку, што сумеснае прадпрыемства па вытворчасці прысадак за тры гады у 10 разоў павялічыла вытворчасць. Цяпер “Лукойл” прапануе пачаць выпускаць і прадаваць змазкавыя матэрыялы на Наваполацкім сумесным прадпрыемстве. Лукашэнка пагадзіўся і даручыў скласці тэхнічнае абгрунтаванне праекту. “Лукойл” таксама мае намер стварыць дадатковую сетку заправак у нашай краіне.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі