Лунінецкага настаўніка падазраюць у крадзяжы 700 кг бульбы
Трох жыхароў Лунінецкага раёна падазраюць у крадзяжы 700 кг бульбы. Адзін з іх - настаўнік мясцовай школы.
Як паведамляе БелаПАН, на 24-гадовага настаўніка, 18-гадовага школьніка і 29-гадовага непрацуючага мужчыну міліцыянты пачалі крымінальную справу за крадзеж.
Па звестках следства, у ноч з 19 на 20 лістапада мужчыны скралі ў вёсцы Бродніца з прысядзібнага ўчастку мясцовага жыхара 700 кг бульбы. Яны прыехалі на легкавым аўтамабілі педагога. Бульба ў сетках ляжала на ўчастку і была накрытая поліэтыленавай плёнкай.
Злымыснікі загрузілі ў аўтамабіль бульбу і схавалі ў лясным масіве. На наступны дзень здалі "тавар" нарыхтоўшчыку, "зарабіўшы" каля 900 тыс. рублёў.