Ля беларускай мяжы можа паўстаць амерыканская база?

Карэспандэнты штодзёнкі “Gazeta Wyborcza” Павел Вронскі і Марцін Гадзіньскі перадаюць з Вашынгтону: “Паводле нашай інфармацыі, прапанова разьмясьціць антыракентную базу-шчыт у Польшчы паступіла ў МЗС у пятніцу".


Але польскі ўрад маўчаў, як вады ў рот набраўшы, і толькі ўчора (у нядзелю) на канале TVN 24 міністар абароны Радаслаў Сікорскі пацьвердзіў, што амэрыканцы падалі афіцыйную прапанову.

Аб прапанове зьмясьціць на тэрыторыі Чэхіі радар, які быў бы элемэнтам антыракетнай сыстэмы, ужо ў суботу паінфармаваў прэм’ер Чэхіі Мірэк Тапалянэк.

Намер распачаць “сур’ёзную размову з Польшчаю” выказаў былы амбасадар ЗША ў Варшаве, цяпер намесьнік дзяржсакаратара ў справах Эўропы, Дэніэл Фрыд.

Летась міністар абароны Сікорскі падаў ЗША сьпіс пажаданьняў узамен на згоду на будову базы: разьмяшчэньне ў Польшчы батарэі ракетаў “Патрыёт” для абароны ад ракетаў кароткага дзеяньня, больш цесныя сувязі з амэрыканскай выведкай (асабліва ва ўсходнім накірунку) і падтрымка польскіх ініцыятываў у рамках НАТА, напрыклад, у справах лякалізацыі ў Польшчы базы наземнай выведкі НАТА.

Вашынгтон марудзіў з пачаткам перамоваў, бо лічыў, што пажаданьні Польшчы занадта вялікія. ... Крыніца “Газэты Выборчай” кажа: “Для польскага ўраду згода на будову шчыта даецца цяжка з-за супраціву з боку Расеі. Перамовы могуць доўжыцца месяцамі.

Таксама няма гаратыі, што з базай пагодзіцца Сэйм. Запрашэньне да перамоваў з Вашынгтону можа азначаць, што амэрыканцы гатовыя на саступкі. ... Прэзыдэнт і урад пакуль маўчаць, бо спрабуюць выпрацаваць агульную пазыцыю.

Польскія дыпляматы шакаваныя “падзелам” будаўніцтва шчыта на дзьве краіны і энтузыязмам чэскага ўраду. Падазраюць, што амэрыканцы спрабуюць выклікаць суперніцтва паміж Польшчай і Чэхіяй. Аб лякалізацыі базы “недалёка ад Балтыйскага ўзьбярэжжа” заявіла крыніца “Газэты” ў Вашынгтоне.

Будова польскай базы была б скончаная праз 2-3 гады і каштавала б 1,5-2 млрд даляраў. Плаціць будуць амэрыканцы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі