Ля Гродна сын забіў бацьку, бо той не даў грошай на гарэлку

Ёй папярэднічала распіццё спіртных напояў. Як мяркуецца, 48-гадовы сын папрасіў у бацькі-пенсіянера грошай на алкаголь, а калі той адмовіў, пачаў яго збіваць, наносячы шматлікія ўдары рукамі і нагамі. Ад атрыманых траўмаў пенсіянер 1935 нараджэння памёр. Раніцай на наступны дзень падазраваны сам выклікаў міліцыю.

У выніку заведзеная крымінальная справа, паведамляе БЕЛТА. Назаўтра ў крыві падазраванага выявілі больш за 2 праміле этылавага спірту. Гэта сведчыць пра тое, што ў момант злачынства ён быў моцна п'яны. Вядома, што ў апошні час у падазраванага былі вялікія праблемы з алкаголем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі