Ля ізалятара на Акрэсціна праходзіць акцыя салідарных Калядаў

Людзі, якія прыйшлі на акцыю, абвясцілі, што сабраліся для таго, каб разам са сваімі таварышамі адсвяткаваць каталіцкія Каляды.

Каля двух дзесяткаў чалавек запалілі свечкі каля ізалятара і спяваюць рэлігійныя песні.

Міліцыянт, які прадставіўся намеснікам начальніка ГУЎС Мінгарвыканкама, запатрабаваў, каб прысутныя неадкладна разышліся.

Ён растлумачыў, што яны знаходзяцца каля рэжымнага аб'екта, масавыя мерапрыемствы каля якога бліжэй за 500 метраў забароненыя, паведамляе РИА “Новости ".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі