Лябедзька: Ахвотнікаў удзельнічаць у выбарах вельмі мала

24 студзеня ў Мінску адбудзецца пашыранае паседжанне палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл. Адным з галоўных пытанняў на сустрэчы стане ўдзел кааліцыі ў будучых мясцовых выбарах. Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька распавёў Еўрарадыё, што галоўным фактарам удзелу альбо няўдзелу ў выбарах для сябраў АГП з’яўляецца характар фармавання ўчастковых камісій.

Анатоль Лябедзька: “Стаіць у парадку дня карэктыроўка стратэгіі і падрыхтоўка да выбарчай кампаніі – мясцовай, маецца на ўвазе. Мы вось сёння вялі размову пра кандыдатаў у дэпутаты. Скажу шчыра, што іх нямнога – ахвотнікаў вельмі мала, матывацыя вельмі нізкая. Але разам з тым падрыхтоўку мы вядзем. Для нас фармаванне ўчастковых выбарчых камісій застаецца галоўным крытэрам нашага ўдзелу ў выбарчай кампаніі да канца”.

Канчаткова з фарматам свайго ўдзелу ў выбарах АГП вызначыцца на з’ездзе партыі 21 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі