Лябедзька і Раманчук хочуць загітаваць баранавіцкіх міліцыянтаў

На прадпрымальніцкім рынку ў Баранавічах 7 верасня міліцыянты затрымалі кіраўнікоў Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку і Яраслава Раманчука. У памяшканні адміністрацыі рынку яны правялі паўтары гадзіны. Лідары АГП распаўсюджавалі ўлёткі для прадпрымальнікаў. Акрамя іх свае ўлёткі раздавалі лідары БНФ, прадстаўнікі БХД. Але, як кажа сп.Лябедзька, міліцыянты звярнулі большую ўвагу на іх:

Лябедзька: “Чамусьці міліцыянты паклалі вока на нас. Доўга вывучалі, высвятлялі змест інфармацыйных матэрыялаў, улёткі для прадпрымальнікаў, дзе выкладаецца наша пазіцыя да сённяшняй сітуацыі і пэўная прапанова. Як нам патлумачылі, затрыманне звязана з тым, што яны праводзяць экспертызу зместу. А гэта не функцыя міліцыі”.

Намеснік начальніка баранавіцкай міліцыі вусна папярэдзіў затрыманых. А лідары АГП папрасілі яго ў будучыні арганізаваць сустрэчу Раманчука з мясцовымі міліцыянтамі. Маўляў, у партыі ёсць прапановы і для іх.

Агулам за ўлёткі для прадпрымальнікаў былі затрыманыя 6 чалавек - у Мінску, Гродне і Баранавічах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі