Лябедзька прапануе рэферэндум па трох пытаннях
Анатоль Лябедзька мае намер вынесці на разгляд новага складу Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл прапанову аб ініцыяванні агульнанацыянальнага рэферэндуму. У цэнтр плебесцыту лідэр АГП мяркуе паставіць тры пытанні: стаўленне да татальнай адмены сацыяльных гарантый для розных катэгорый насельніцтва, да кантрактнай сістэмы і да будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі.
“Лукашэнка і яго асяроддзе сцвярджаюць, што ў Беларусі супердэмакратыя і ўсё вырашае народ. Самы час пацвердзіць гэта не словам, а справай”, – цытуе кіраўніка АГП сайт www.ucpb.org. Па яго словах, калі праблема датычыцца мільёнаў людзей, працэдура яе рашэння павінна ўлічваць пазіцыю саміх грамадзян Беларусі.
Анатоль Лябедзька лічыць неабходным арганізаваць адкрытую дыскусію па ўсіх трох пытаннях на беларускіх тэлеканалах. Ён адзначыў, што аб'яднаныя дэмакратычныя сілы гатовыя на экспертным узроўні выказаць сваю пазіцыю і свае аргументы.
www.ucpb.org