Лябедзька: Сплю як чалавек, які ў згодзе са сваім сумленнем
Родныя лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі атрымалі ад яго чарговы ліст.
Як кажа сын палітыка Арцём, "Бацька піша, што ўжо акрыяў ад хваробы, аднавіў прагулкі і заняткі фізкультурай. Цікавіцца, што адбываецца ў Мінску".
Сайт АГП прыводзіць такі урывак з ліста: "Я не зрабіў нічога, за што мне асабіста, вам ці бацькам было б сорамна, і ўначы я сплю як чалавек, які ў згодзе са сваім сумленнем".