Лябедзька: У Беларусі можа з'явіцца "канструктыўная апазіцыя"
Лібералізацыя ў Беларусі не будзе распаўсюджвацца на палітычную сферу. Такую выснову робіць пасля аналізу паслання Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народа і Нацыянальнага сходу палітолаг Валерый Карбалевіч. "Відавочна, што наладжванне дыялогу з Еўрапейскім саюзам, магчымы ўдзел у праграме "Усходняе партнёрства" не будзе фактарам, які б садзейнічаў палітычнай лібералізацыі ўнутры краіны, магчымасці змены ўлады праз дэмакратычныя працэсы", — лічыць Карбалевіч.
Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька таксама лічыць, што "ўлада будзе захоўваць жорсткае стаўленне да сваіх апанентаў". "Разам з тым, яна можа відазмяняць сваю палітыку і, не выключана, дапусціць варыянт з'яўлення гэтак званай канструктыўнай апазіцыі", — падкрэсліў ён.
У дыялогу з ЕС, лічыць Лябедзька, Лукашэнка "выкарыстоўвае тактыку шантажу". "Такімі метадамі ён прызвычаіўся карыстацца як у дачыненні да Усходу, гэтак і да Захаду", — сказаў палітык.
БелаПАН