Ляпис Трубецкой у фотажабах! (Глядзець усім)
Еўрарадыё зладзіла конкурс, дзе трэба было пажабіць "Ляпісаў". Усе вясёлыя карцінкі глядзі тут.
Пераможцы конкурсу паедуць на варшаўскі канцэрт гурта.
У эфіры Еўрарадыё Яўген Калмыкоў, дырэктар гурта “Ляпис Трубецкой” абраў лепшую, на погляд гурта, вясёлую карцінку. Аўтар гэтай працы пойдзе на мінскі канцэрт гурта, што пройдзе 1 і 2 красавіка ў сталічным клубе Рэактар.
“Раман Забела намаляваў Міхалка ў вобразе Манро. Гэта як вокладка часопіса. Яна смешная! Мы пасмяяліся. Хачу ўвогуле сказаць дзякуй. Карцінак было шмат. Добрая карцінка была, дзе Міхалок на сцэне з мячом (меч) з бязумнымі вачамі, як вікінг. Было 5-6 добрых прац. Выбіраць было цяжка” - сказаў Яўген Калмыкоў.
Ну а галоўны прыз – паездку ў Варшаву – па выніках “усеагульнага галасавання” атрымаў Сяргей Ільін.
Еўрарадыё выказвае падзякі ўсім аўтарам вясёлых карцінак, а таксама тым, хто галасаваў на нашай старонцы.
Віншуем пераможцаў!
Пра канцэрт
Дата: 30 сакавіка
Месца: клуб Stodoła, Варшава, Польшча. 20:00
Кошт квіткоў: 65 – 75 злотых (67-77 тысяч рублёў).
Усе пытанні дасылайце на [email protected]