"Ляпісы" выступяць на канцэрце ў падтрымку Навальнага
У акцыі таксама возьмуць удзел "Ночные снайперы", Вася Обломов, "Несчастный случай", "Наадя", Motorama і Владзі ("Каста").
6 верасня на праспекце Сахарава ў расійскай сталіцы пройдзе мітынг прыхільнікаў кандыдата ў мэры Масквы Аляксея Навальнага. Арганізатары абяцаюць 25 тысяч прысутных і перакрыццё руху для зручнага мантажу сцэны.
Мітынг на праспекце Сахарава стане апошняй сустрэчай Навальнага з выбарцамі. Канцэрт пачнецца а палове на 18-ю. Выступ "Ляписа Трубецкого" запланаваны на 21.00.
Дарэчы, у гэты ж дзень у СК "Алімпійскі" адбудзецца мітынг-канцэрт у падтрымку галоўнага апанента Навальнага — Сяргея Сабяніна. Праўда, склад удзельнікаў пакуль не вядомы.
Нагадаем, 30 лістапада ў віленскай Siemens Arena "Ляпіс Трубяцкой" прэзентуе першы ў сваёй гісторыі беларускамоўны альбом "Грай".
Паводле www.colta.ru