Лявон Баршчэўскі: Пры мне Партыя БНФ не атрымлівала грошы з-за мяжы

Днямі намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч заявіў, што акцыі апазіцыі больш не маюць фінансавай падтрымкі з боку замежных дзяржаваў. Такім чынам палітык пацвердзіў, што раней БНФ атрымліваў замежныя грошы. А па законе, партыям забаронена фінансаванне з-за мяжы. Спадар Івашкевіч паставіў пад пагрозу існаванне партыі.
Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі паспяшаўся супакоіць дэмакратычную супольнасць. Замежныя грошы можа атрымліваць зарэгістраванае грамадскае аб’яднанне “БНФ. Адраджэнне”.

А сама партыя грошы з-за мяжы не атрымлівала. Прынамсі, пры старшынстве спадара Баршчэўскага, дадаў палітык.

Лявон Баршчэўскі:
Партыя не мае права атрымліваць. Іншая справа, што ў нас ёсць грамадскае аб’яднанне “БНФ. Адраджэнне”. І яно ў тэорыі магло б атрымліваць. Хаця б на тую ж арэнду офіса. Але пакуль з гэтым цяжка. Хаця мы працуем у гэтым кірунку. Бо ў нас галоўны арандатар офісу ГА “БНФ. Адраджэнне”. Ну, на акцыі… пры мне такіх грошай не было. Можа раней і былі. Я не ведаю”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі