Лявон Баршчэўскі: У сярэдняга і старэйшага пакалення адчуваецца апатыя
Адзін з арганізатараў "Чарнобыльскага шляху", старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі пракаментаваў у інтэрв'ю Еўрарадыё вынікі сённяшняй акцыі ў сталіцы:
"Акцыя прайшла так, як мы яе арганізавалі. Прайшла з актыўным удзелам моладзі. І разам з тым, яна не сабрала той колькасці людзей, якую можа сабраць "Чарнобыльскі шлях" у Мінску. Тут ёсць агульныя нашыя недапрацоўкі і ёсць агульная сітуацыя, якая склалася.
Частка людзей пасля пачатку гульняў еўрапейскіх палітыкаў з рэжымам Лукашэнкі проста знаходзяцца ў стане апатыі і лічаць, што іхныя пратэсты нікому не патрэбныя, і ніхто іх не пачуе.
Гэты стан апатыі адчуваецца якраз у сярэдняга і старэйшага пакалення, каторага было вельмі мала. Моладзь жа верыць у еўрапейскія каштоўнасці, а не ў еўрапейскіх бюракратаў. Спадзяецца гэтае пакаленне бюракратаў перажыць, таму яна сябе больш актыўна паводзіць".