Лявон Вольскі — пра затрыманні студэнтаў у МДЛУ: адчуванне кашмарнага сну

Лявон Вольскі — пра затрыманні студэнтаў у МДЛУ: адчуванне кашмарнага сну

"Ад разгону студэнтаў — адчуванне сну кашмарнага, у якім я апынуўся. Як гэта можна, каб зайшлі "вадалазы", ці "аквалангісты", ці "касманаўты", "Дарты Вэйдары" ў навучальную ўстанову і пачалі хапаць там людзей?! Кім бы яны там ні былі — АМАП, міліцыя... Гэта называецца "органы аховы правапарадку", але я не ведаю, што гэта за ахова такая правапарадку", — заявіў Лявон Вольскі журналісту Еўрарадыё, каментуючы сённяшнія затрыманні студэнтаў у навучальным корпусе Мінскага дзяржаўнага літнгвістычнага ўніверсітэта.

Спявак згадаў, што ў часы ваеннага становішча ў Польшчы, калі пераследавалі "Салідарнасць", паліцыя не мела права ўвайсці на тэрыторыю студгарадкоў. "А ў нас яны не проста ў студгарадок, а проста ўнутр заходзяць", — дадаў музыка. 

Нагадаем, што некалькіх студэнтаў МДЛУ 4 верасня затрымалі людзі ў цывільным і масках пасля таго, як студэнты праспявалі ў холе корпуса песню. Студэнты МДЛУ некалькі дзён праводзяць акцыі пратэсту. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі