Лёс былога будынка Нацыянальнай бібліятэкі вырашыць прэзідэнт

Лёс старога будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі будзе вырашацца ва Упраўленні справамі прэзідэнта. Пра гэта паведаміў намеснік міністра культуры Валерый Гедройц. Былы будынак бібліятэкі на вуліцы Чырвонаармейскай, узведзены ў 1932 годзе па праекце вядомага беларускага архітэктара Георгія Лаўрова, з'яўляецца помнікам архітэктуры канструктывізму.

Паводле слоў намесніка, прапановы Міністэрства культуры па яго выкарыстанні пасля таго, як НББ пераехала ў новы будынак па праспекце Незалежнасці, не былі ўлічаныя.

Разам з тым, Гедройц адмовіўся канкрэтызаваць гэтыя прапановы міністэрства. Як стала вядома БелаПАН, у былым будынку НББ плануецца размяшчэнне Прэзідэнцкай бібліятэкі, якая цяпер знаходзіцца ў Доме ўраду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі