Людзі і іх крэатыў на MELT! Festival

Еўрапейская моладзь не мае канкурэнцыі ў справе самавыяўлення. Менавіта дзякуючы гэтаму на нямецкім фестывалі была асаблівая атмасфера.







Нават у нармальным жыцці еўрапейская моладзь апранаецца ў фрык-стылі. Гэта іх асаблівы маніфест кшталту “Грошы і сістэмы нас не захопяць!”. А на музычных фестывалях усё гэта выліваецца ў сапраўднае шоў, дзе можна не толькі паглядзець на апошнія модныя тэндэнцыі лета, што ўжо хутка мінуе, але і пабачыць самыя розныя вобразы і персанажы.

А калі з пэўных прычынаў на  MELT! Festival сустракаліся адэкватна апранутыя асобы, то іх твары казалі не меней, чым які-небудзь касцюм ружовага труса. Бо гэтыя людзі заўсёды ўсміхаліся, жартавалі і адчувалі сябе шчаслівымі.

Асаблівыя ўражанні можна было атрымаць, паблукаўшы па кэмпінг-зоне. У гэтым асаблівым горадзе на тры дні ўтварылася ўласнае мастацтва, стыль і вулічная культура: людзі ўпрыгожвалі намёты і стваралі “інсталяцыі” пад адкрытым небам.


Але, як і кожная жывая істота, чалавек прагне ўтульнасці. Таму кожны па-свойму шукаў на MELT! Festival месца для адпачынку: для кагосьці выхадам была чылаўт-кавярня, для кагосьці — маляўнічыя пейзажы Феропаліса, для кагосьці — фестывальныя інсталяцыі.





Увогуле для беларуса вельмі цяжка ўсачыць за лініяй паводзінаў маладога энергічнага еўрапейца, бо той знаходзіцца ў пастаянным пошуку новых формаў і граняў. Таму давайце вандраваць, вучыцца і самавыяўляцца!














Фотарэпартаж: Тося Кукс
 
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі