Люстрацыі ў Польшчы быць

Канстытуцыйны суд Польшчы прызнаў закон аб люстрацыі часткова не адпаведным канстытуцыі. Закон быў прыняты парламентам Польшчы ў ліпені мінулага году. Ён прадугледжвае публікацыю спісаў усіх, хто ў архівах Інстытуту Нацыянальнай памяці Польшчы значыцца як агент камуністычных спецслужбаў.

Апроч таго, у законе прапісаная працэдура, паводле якой кожны, хто хоча ўладкавацца на працу натарыусам, журналістам, выкладчыкам ВНУ ці дырэктарам школы, дэпутатам, дзяржаўнага службоўцы павінен запоўніць так званую люстрацыйную заяву.

Таксама працадаўца мае права разарваць кантракт з супрацоўнікам, калі яго далучнасць да камуністычных спэцслужбаў будзе афіцыйнага даказаная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі